В Докшицах прошёл рейд по проверке наличия фликеров у населения
Праблема “вадзіцель-пешаход” ужо даўно ператварылася ў праблему агульначалавечых узаемаадносін. Пешаходы, як самыя безабаронныя ўдзельнікі руху, патрабуюць асаблівай увагі ад вадзіцеляў. Тыя ж, у сваю чаргу, кіруючы сродкам павышанай бяспекі, чакаюць ад пешаходаў дысцыпліны і разумення нялёгкага вадзіцельскага хлеба.
З пачатку года на тэрыторыі вобласці адбыліся 124 ДТЗ з удзелам пешаходаў. У амаль палове з іх пешыя ўдзельнікі руху атрымалі траўмы па ўласнай віне, 16 чалавек загінула, у 20 аварыях пацярпелі дзеці. Складваецца ўражанне, што пешаходы на дарогах, быццам гуляюць у “рускую рулетку”: пашанцуе ці не? Але ці не вельмі высокая стаўка – уласнае жыццё ці жыццё сваіх дзяцей?
З наступленнем восені, калі цёмны час сутак наступае даволі рана, абвастрылася праблема абазначэння пешаходаў, веласіпедыстаў, гужавых павозак на дарогах. Асабліва гэта актуальна ў нашай сельскай мясцовасці, дзе нямала неасветленых або недастаткова асветленых вуліц, а таксама на трасах. На мінулым тыдні ў Бягомлі адбылася трагедыя, цаной якой стала чалавечае жыццё.
Каля 20.00 на трасе Мінск – Віцебск насупраць завода “Ветразь” на абочыну з’ехала легкавая машына “Волга”. З яе выйшаў пасажыр, падышоў да багажніка, адкрыў яго і зазірнуў туды, каб нешта ўзяць. І ў гэты момант у іх урэзаўся вялікагрузны аўтамабіль, якім кіраваў “дальнабойшчык”-паляк. Мужчына атрымаў цяжкія несумяшчальныя з жыццём траўмы, ад якіх ужо ў бальніцы памёр. ДТП адбылося на добра асветленым месцы, але, магчыма, каб на фоне святла ад ліхтароў, на чалавеку былі яшчэ і флікеры ці святлоадбівальная камізэлька, трагедыі ўдалося б пазбегнуць (здымак 1).
Кожны аўтамабіліст ведае, якую небяспеку ўяўляюць сабой пешаход, веласіпедыст, гужавая павозка, калі яны на дарозе ў цёмны час сутак не абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. У некалькі разоў павялічваецца рызыка трапіць пад колы аўтамабіля, вадзіцель якога, напрыклад, не паспеў своечасова збавіць хуткасць, затармазіць, пасля таго, як фары выхопліваюць з цемры постаць чалавека, які ідзе ці едзе. Наколькі ўдзельнікі руху разумеюць, што флікеры для іх з’яўляюцца сродкамі аховы на дарозе, на мінулым тыдні высвятлялі ўдзельнікі рэйду, у якім прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама А.В. Шнітко, начальнік аддзялення ДАІ РАУС А.В. Сценнік і супрацоўнік рэдакцыі Т.Д. Альшэўская.
Прыкладам паслужыла дысцыплінаваная мама, якая ідучы па вул. Карла Маркса, дбала пра бяспеку сваю і сына, таму правільна абазначыла сябе і хлопчыка флікерамі (здымак 2). Нарукаўныя павязкі і бранзалеты сапраўды трэба насіць так, каб яны не былі закрыты ў час руху і садзейнічалі глядацкаму ўспрыманню. Абазначаць сябе трэба ззаду ці спераду, а не збоку, як зрабіла адна з работніц банка, калі прычапіла флікер на ручку сумачкі. Рэкамендуецца прымацоўваць флікеры на плечы, грудзі, рукавы, ніжнюю частку штаноў, на галаўныя ўборы, рукавіцы, абутак і іншыя прадметы адзення. Лепш за ўсё насіць адзенне з ушытымі святлоадбівальнымі элементамі, а веласіпедыстам і вазніцам – святлоадбівальную камізэльку. Але такой не мелі ніхто з сямі спыненых веласіпедыстаў і двух вазніц гужавых павозак. Адна жанчына ехала на веласіпедзе па неасветленай дарозе за горадам, пераязжала без катафотаў і флікераў, маючы толькі ліхтар у руцэ, кальцавую дарогу. Недаравальныя для дарослага чалавека паводзіны, звязаныя з вялікай рызыкай для жыцця.
Вызначалася катэгорыя пешаходаў, якія маюць флікеры, але носяць іх у кішэні! Імі былі тры вучаніцы Докшыцкай СШ № 2, якія ў час размовы хавалі твар ад фотакарэспандэнта (здымак 3). А таксама муж з жонкай, якія рухаючыся ў поўнай цемры па зав. Гідратэхнікаў у Докшыцах, былі не абазначаны святлоадбівальнымі элементамі. Спыненыя дзяржаўтаінспектарам, яны са смехам вынялі з кішэні флікер і прадэманстравалі ўдзельнікам рэйду, але хутка ім стала не да жартаў, калі быў складзены пратакол за парушэнне ПДР, у адпаведнасці з якім прыйдзецца заплаціць 100 тысяч рублёў штрафу.
Такім чынам, не толькі бяспека, але і ваш сямейны бюджэт, паважаныя пешаходы, як ні банальна гэта гучыць, – у вашых руках.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
«ПДД обязывают пешеходов двигаться исключительно по тротуару, пешеходной или велосипедной дорожке, а при их отсутствии по обочине в обоих направлениях дорожного движения, запрещая двигаться по краю проезжей части дороги при наличии тротуара, пешеходной или велосипедной дорожки, обочины. И только в случае отсутствия тротуара, пешеходной, велосипедной дорожки, специально обозначенной обочины или невозможности движения пешеходов по ним ПДД разрешают движение пешехода по краю проезжей части, но только навстречу движению транспортных средств. В данном случае пешеход обязан обозначить себя световозвращающим элементом».»
Ключевой момент в последнем предложении. просто большинство граждан не знают ПДД. А ГАИ этим пользуется. давайте будем смотреть правде в глаза.