Ветеран Великой Отечественной войны, Иван Михайлович Передня, с Докшицкого района отметил 90-летний юбилей
Іван Міхайлавіч Пярэдня, які адзначыў 90-гадовы юбілей, толькі і паспяваў прымаць віншаванні ў свой дзень нараджэння. З раніцы да яго ішлі і ішлі госці са шчырымі пажаданнямі здароўя і ўдзячнасцю за ўсё, што зрабіў вядомы на ўвесь раён чалавек. Жаданымі гасцямі сталі вучні 6-га класа Докшыцкай СШ № 1 разам з класным кіраўніком Сяргеем Іванавічам Камінскім (на здымку). Не паспявае старэць ветэран, бо побач заўсёды моладзь, якая сваёй энергіяй падтрымлівае і натхняе.
Даведка: Іван Міхайлавіч Пярэдня – удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, скончыў Лепельскае педвучылішча, Мінскі настаўніцкі і педагагічны інстытуты. Сакратар Бягомльскага РК ЛКСМБ. Працаваў настаўнікам і загадчыкам Загалаўскай і Глінскай пачатковых, дырэктарам Шыленскай васьмігадовай, настаўнікам і дырэктарам Докшыцкай сярэдняй школ. Загадчык Докшыцкага РАНА. На працягу 20 гадоў узначальваў Докшыцкае раённае таварыства “Веды”. Вне адно скліканне выбіраўся дэпутатам раённага і гарадскога Саветаў дэпутатаў. Старшыня раённага савета ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл. Заслужаны настаўнік Беларусі.
Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.