Докшицкое ОАО «Белагропромбанк» провело встречу с коллективом Департамента охраны

IMG_4445Для ААТ “Белаграпрамбанк” стала добрай традыцыяй праводзіць сустрэчы ў калектывах, работнікі якіх абслугоўваюцца гэтай фінансавай арганізацыяй. Чарговае спатканне адбылося ў раённым аддзеле Дэпартамента аховы МУС РБ. Яно было прымеркавана да прыемнай нагоды. Адразу два супрацоўнікі прызнаны самымі актыўнымі карыстальнікамі плацежных картак, як даступнага і зручнага інструменту безнаяўных разлікаў. Гэта Сяргей Батвінкоў і Васіль Калбасіч. Сувеніры ад ААТ “Белаграпрамбанк” ім уручыла спецыяліст па плацежных картках Вікторыя Ляўко. Звярнулася да лідараў безнаяўных разлікаў і ўсяго калектыву аховы намеснік начальніка разлікова-касавага цэнтра г. Докшыцы Алена Шугальская:
– Сёння многія нашы кліенты ацанілі зручнасць безнаяўных разлікаў. Не трэба стаяць у чэргах да акенцаў кас, марнаваць час і нервовую сістэму пры аплаце паслуг, крэдытаў і інш. Можна проста зрабіць плацеж праз інфакіёскі, ці інтэрнэт-банкінг у любы дзень тыдня і час сутак. Крамы абсталяваны тэрміналамі для разліку за тавары: падаў картку, набраў пін-код і ўсё. Таму, каб падтрымаць вас – нашых кліентаў — і зрабіць фінансавае жыццё больш зручным, Белаграпрамбанк прапаноўвае вам бясплатную паслугу – ітэрнэт-банкінг.
Даведачна: 7 плюсаў інтэрнэт-банкінга для кліентаў Белаграпрамбанка.

1. Зручнасць. Інтэрнэт-банкінг дазваляе мець доступ да Вашых рахункаў і банкаўскіх паслуг 24 гадзіны ў суткі.
2. Бяспека. Гарантуецца поўная канфідэнцыяльнасць узаемаадносін банка і кліента.
3. Простае карыстанне. Не трэба валодаць асаблівымі навыкамі. Сістэма разліку мае просты і дасціпны інтэрфейс.
4. Катроль за ўласным рахункам. Кліент заўжды можа атрымаць інфармацыю па астатку сродкаў на рахунках, крэдытнай запазычанасці, суме дазволенага авердрафта, балансе. Можна праглядзець інфармацыю па ўсіх здзейсненых у сістэме аперацыях, зрабіць выпіску.
5. Ажыццяўленне безнаяўных разлікаў. З дапамогай інтэрнэт-банкінга, не выходзячы за межы ўласнага дома, можна аплаціць паслугі сувязі РУП “Белтэлекам”, доступ у Інтэрнэт, мабільную сувязь, камунальныя і іншыя паслугі ў сістэме “Расчёт” ЕРИП, а таксама плацяжы на любыя зададзеныя рэквізіты.
6. Самастойны перавод грашовых сродкаў. З Вашай карткі на іншыя карткі, уклады, рахункі па ўліку крэдытнай запазычанасці, якія адкрыты ў Белаграпрамбанку.
7. Кіраванне дадатковымі паслугамі. Можна ўласнаручна заблакіраваць/разблакіраваць картку, адключыць ці падключыць SMS-інфармаванне і іншыя паслугі.
Падключыць інтэрнэт-банкінг, атрымаць авердрафт на картку, працэнтная стаўка па якім ніжэйшая, чым па крэдытах, якія дзейнічаюць, адкрыць уклад ці атрымаць крэдыт (у тым ліку і на плацежную картку), перавесці пенсію на пакет “Забота” і атрымаць шэраг прывілей, а таксама здзейсніць многія іншыя фінансавыя крокі можна ў РКЦ № 40 г. Докшыцы філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”. Даведкі па тэлефонах 2-02-06, 2-19-13, 136.

НА ЗДЫМКУ: супрацоўнік аддзела Дэпартамента аховы Сяргей Батвінкоў атрымаў падарунак за безнаяўныя разлікі.
Фота Н. Навіцкай.

УНП 300149648.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *