В Докшицком районе прошёл конкурс «Лесоруб — 2016»

Напрыканцы мінулага тыдня ў ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” адбыўся конкурс прафесійнага майстэрства “Лесаруб – 2016”.

11 22

Месцам яго правядзення стала тэрыторыя Бягомльскага лясніцтва. За пераможныя прыступкі спаборнічалі 25 чалавек, якія аб’ядналіся ў 12 каманд з усіх структурных падраздзяленняў лясгаса.
Дзеянне, што разгортвалася ў лясным масіве на працягу некалькіх гадзін, было надзвычай відовішчным. Пад гукі бензапіл вальшчыкі шчыравалі ў пяці конкурсных дысцыплінах. Трэба было па-майстэрску і з дакладным выкананнем тэхнікі бяспекі спілаваць дрэва, правесці камбінаванае і дакладнае раскрыжаванне, абрэзку сукоў. У асобны іспыт быў вылучаны мантаж ланцуга.
Як вядома, у лясгасе ўжо існуе даволі моцная каманда вальшчыкаў, якая была неаднаразовай удзельніцай абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў. Лесарубы выступалі асобна ў групе “Прафесіяналы”. Асноўную ж масу канкурсантаў склала група агульнага заліку. Дарэчы, многія яе ўдзельнікі мелі вельмі дастойныя вынікі.
Перамогу ў групе агульнага заліку атрымаў Сяргей Радзюк з лесанарыхтоўчага ўчастка №2. На другім месцы яго калега па падраздзяленні Валерый Зубкоў. Трэцім стаў Аляксандр Шопат з Бярозкаўскага лясніцтва.
Сярод прафесіяналаў першым у асабістым заліку стаў Аляксандр Бобрык (ЛНУ №2), на другой прыступцы Аляксандр Юковіч з гэтага ж ЛНУ. Трэцім стаў Арцём Харкоў, які прадстаўляў Бягомльскае лясніцтва.
Па выніках усіх іспытаў упэўненую перамогу атрымалі вальшчыкі ЛНУ № 2, другімі сталі іх калегі з Прудніцкага лясніцтва, трэцімі – прадстаўнікі Параф’янаўскага лясніцтва.
За перамогу ў конкурсе прафмайстэрства лясгас узнагародзіў сваіх работнікаў граматамі і грашовымі прэміямі, не абмінула ўвагай кожнага ўдзельніка “Лесаруба-2016” і прафсаюзная арганізацыя ўстановы.
Зараз вальшчыкі рыхтуюцца да ўдзелу ў абласных спаборніцтвах лесарубаў.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *