Сотрудники Докшицкого отдела Департамента охраны надёжно защищают имущество граждан и юрлиц
Штогод напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дэпартамента аховы адзначаюць сваё прафесійнае свята. Дваццаць дзявяты дзень гэтага асенняга месяца лічыцца кропкай адліку новага працоўнага года, калі падводзяцца вынікі зробленага і будуюцца планы.
Вось ужо на працягу 47-мі гадоў адказна і якасна выконвае сваю асноўную задачу – надзейна ахоўвае маёмасць грамадзян і юрыдычных асоб, а таксама падтрымлівае правапарадак калектыў Докшыцкага аддзела Дэпартамента аховы.
– У гэтым годзе нашымі супрацоўнікамі былі раскрыты тры злачынствы, – паведаміў начальнік аддзела падпалкоўнік міліцыі Аляксандр Палідавец. – Выяўлена больш за 50 адміністрацыйных правапарушэнняў, групай затрымання здзейснена больш за 400 выездаў на ахоўныя аб’екты па трывожным сігнале. Больш за 50 рэйдаў праведзена дзеля выяўлення адміністрацыйных правапарушэнняў. І гэта толькі частка работы, якая на вачах ва ўсіх. Аддзел працягвае развівацца. Усё больш людзей давяраюць нам ахову сваёй маёмасці. На сённяшні дзень такой паслугай карыстаюцца 265 грамадзян, акрамя гэтага, намі ахоўваюцца 70 аб’ектаў юрыдычных асоб, 11 аб’ектаў ахоўваюцца фізічнай аховай. На 126 аб’ектах устаноўлены кропкі трывожнай сігналізацыі. І за ўсім гэтым – карпатлівая работа ўсяго калектыву. Мы па праве ганарымся Сяргеем Батвінковым, Уладзімірам Фурсам, Уладзімірам Плаўсюком, Ігарам Азерскім, Дзмітрыем Касцюком, Ганнай Сініцай, Людмілай Камянецкай, Ларысай Толкач, Ігарам Таляронкам, Яўгенам Кухарэвічам, Наталіяй Куксай, Андрэем Качурам, Віталём Войнічам, Васілём Калбасічам і многімі іншымі супрацоўнікамі, якія з каласальнай адказнасцю выконваюць даручаны ім участак работы.
Нашы маладыя супрацоўнікі – цікавыя і мэтанакіраваныя, годныя прадаўжальнікі слаўных традыцый сваіх папярэднікаў. А нашы ветэраны на чале са старшынёй ветэранскай арганізацыі Леанідам Гамановічам – прыклад гонару, доблесці і адданасці сваёй прафесіі. Вельмі прыемна, што многія супрацоўнікі, якія пайшлі са службы, застаюцца ў нашых радах і з’яўляюцца самымі надзейнымі. Шчыра віншую ўсіх ахоўнікаў з прафесійным святам. Здароўя і дабрабыту вашым сем’ям. Няхай вам спадарожнічае поспех, а работа будзе толькі ў радасць.