Учебно-полевые сборы для десятиклассников завершились в Докшицком районе

photo_2026-06-05_07-11-52 (2)

Дзесяцікласнікі раёна выпрабавалі сябе ў тактычнай, фізічнай, страявой і агнявой падрыхтоўцы ў абаронна-спартыўным лагеры “Спартанцы”. 

Вучэбна-палявыя зборы пад кіраўніцтвам начальніка лагера Алега Камінскага праходзілі з удзелам 25 байцоў на базе Бягомльскай СШ імя С.С. Манковіча.

Гэта былі насычаныя дванаццаць дзён з заняткамі па ваеннай тапаграфіі, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, рукапашным баі і іншымі. Будучыя салдаты аператыўна выконвалі баявыя задачы, пераадольвалі паласу перашкод, трэніраваліся на свежым паветры і здавалі нарматывы, займаліся ў басейне і трэнажорнай зале, гульнявымі відамі спорту.

Асобна варта вылучыць палявы выхад, дзе выхаванцы лагера рылі акопы, будавалі натуральныя ўкрыцці, кідалі гранаты, працавалі ў парах і тройках.

Школьнікі таксама прайшлі курс медыцынскай падрыхтоўкі па тэмах “Дэсмургія” і “Сардэчна-лёгачная рэанімацыя”, падчас якіх навучыліся накладваць павязкі і кроваспыняльныя жгуты, аказваць дапамогу пры спыненні дыхання і сэрца.

Незабыўнай была паездка ў гістарычна-культурны комплекс “Лінія Сталіна”, калі ўсе арганізаваныя там мерапрыемствы былі прымеркаваны да святкавання Дня пагранічніка Рэспублікі Беларусь. Хлопцы азнаёміліся з ваеннай тэхнікай часоў Вялікай Айчыннай вайны, работай кіналагічнай службы пагранічных войскаў, убачылі ваенна-гістарычную рэканструкцыю, якая ўзнаўляе падзеі 1939–1941 гадоў.

Моцнае ўражанне аказала на дзесяцікласнікаў і наведванне вайсковай часці ў Заслонаве, дзе афіцэры і салдаты прадэманстравалі ім сучасную ваенную тэхніку.

Заключны дзень збораў азнаменаваўся ўрачыстасцю, падчас якой байцы атрымалі ўзнагароды і падарункі за добрую службу.

– Кожны юнак павінен спасцігаць ваенную навуку, бо ён будучы абаронца сваёй краіны, – сказаў Алег Камінскі. – Можна заўважыць, што нават за такі невялікі прамежак часу хлопцы сталі больш дысцыплінаванымі і зацікавіліся вайсковай службай.

Ніна КРУКОВІЧ.
Фота з Тэлеграм-канала “ДоВОки”.

photo_2026-05-29_07-22-58 (2) photo_2026-05-30_08-23-14 (3) photo_2026-05-29_07-22-59 (4) photo_2026-05-29_07-22-59 (3) photo_2026-05-29_07-22-59 (2) photo_2026-05-29_07-22-58

photo_2026-05-30_08-23-14 (5) photo_2026-06-01_21-52-32 photo_2026-06-01_10-30-45 photo_2026-06-01_10-30-45 (4) photo_2026-06-01_10-30-45 (3) photo_2026-06-01_10-30-45 (2) photo_2026-05-31_09-29-48 (2) photo_2026-05-31_09-29-47 (2) photo_2026-05-30_08-23-14 (6)

photo_2026-06-01_21-52-33 (2) photo_2026-06-02_20-14-08 photo_2026-06-02_20-14-08 (7) photo_2026-06-02_20-14-08 (4) photo_2026-06-02_20-14-08 (2) photo_2026-06-02_20-14-07 photo_2026-06-01_21-52-34 photo_2026-06-01_21-52-33 photo_2026-06-01_21-52-33 (5)

photo_2026-06-02_20-14-09 photo_2026-06-05_07-11-52 photo_2026-06-05_07-11-51 photo_2026-06-04_07-30-55 photo_2026-06-04_07-30-55 (5) photo_2026-06-04_07-30-55 (4) photo_2026-06-04_07-30-55 (3) photo_2026-06-04_07-30-55 (2)

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *