Память о сожженной немецкими карателями деревне Золотухи живет
Празднование Дня народного единства отождествляется сейчас с восстановлением исторической справедливости в целом. Белорусы объединены любовью к Родине, уважением к ее традициям и прошлому. И выражается это не только в вдохновляющих словах, но и в полезной деятельности.
Как пример доброго дела, воплощающегося в жизнь группой неравнодушных людей, — увековечивание памяти о деревне Золотухи, сожженной немецкими карателями 20 марта 1943 года.
Месца пахавання загінулых і ўстаноўлены там агульны помнік – адзінае, што нагадвае пра трагедыю вёскі. З часам помнікі на дзесяці магілках раскрышыліся, крыжы пахіліліся – сітуацыя патрабавала рэканструкцыі ці поўнай іх замены.
Не так даўно родзічы акультурылі месцы спачыну загінулых сем’яў Клемантовічаў і Шылько, Мілько і Рудзік, пахаваных у дзвюх магілах.
Яшчэ на адной магілцы, дзе пахаваны родныя Марыі Локцік, цудам уцалелай на пажары, помнік з’явіўся дзякуючы кіраўніку докшыцкага прыватнага прадпрыемства «Бутрэал» Анатолію Буту, які вырабіў яго бясплатна па дамоўленасці з Параф’янаўскім сельскім выканаўчым камітэтам.
У сваю чаргу Генадзь Адамовіч, сваяк Марыі Локцік, устанавіў на помніку таблічку. А гэтым летам перадаў грошы, сабраныя агульнымі намаганнямі, на акультурванне іншых магілак. Такім чынам, пахаванні паступова абнаўляюцца.
Акрамя гэтага, сёлета на могілках з’явіўся інфармацыйны стэнд з удакладнёнымі імёнамі ахвяр карнай аперацыі – работу па іх устанаўленні вядзе менавіта Генадзь Адамовіч са сваімі паплечнікамі. Тут жа ён пакінуў надрукаваную брашуру пра лёс вёскі. Стэнд зрабілі работнікі Параф’янаўскага лясніцтва, якія таксама дапамагаюць і з абкошваннем травы.
На могілках у Залатухах заўсёды парадак. У першую чаргу яго падтрымлівае замацаванае за тэрыторыяй ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. Сіламі работнікаў адрамантаваны агульны помнік, пафарбавана агароджа.
Ініцыятывы па ўшанаванні памяці ахвяр вайны падтрымліваюцца райвыканкамам.
– Інфармацыя пра Залатухі сабрана групай неабыякавых нашчадкаў на аснове архіўных запісаў Параф’янаўскага, Будслаўскага і Даўгінаўскага касцёлаў, – расказаў Генадзь Адамовіч пра сваю гістарычную дзейнасць. – Фатаграфіі і факты з жыцця людзей, якія выжылі ў трагедыі, таксама прадастаўлены нашчадкамі. Мы выканалі гэту работу, каб выправіць памылкі ў афіцыйным спісе загінулых, складзеным адразу пасля вайны. З многімі белымі плямамі ўдалося разабрацца, але пошукі будуць працягвацца.
У даследаваннях, акрамя Генадзя Адамовіча, актыўны ўдзел прымалі Юзэфа Пруднікава (Рудзік), Юлія Пруднікава, Алег Роўда, Ірына Міхновіч, Франц Міхновіч, Казімір Клімко, Любоў Роўда, Любоў Курэц, Генрых Друшч, Віктар Лубнеўскі, Ванда Надольская, Ірэна Лубнеўская, Людміла Кахановіч (Шылько), Аксана Лугоўская, Анатолій Бута, Ірына Корзун, Яня Шаранговіч, Вольга Шаховіч, Кацярына Сотнікава, Валянціна Кунцэвіч, Яўгенія Парневіч.
Ніна КРУКОВІЧ.