В Докшицком районе «варили» «Пионерские пельмени» (+ ФОТО)

IMG_9133Толькі завяршыўся турзлёт, што ладзіўся сярод працоўных калектываў раёна, як на абжытыя месцы берага возера Медзазол засяліліся юныя аматары траверсаў, навясных перапраў і песень ля вогнішча. Тры дні адпачывалі і спаборнічалі ў раённым турыстычным злёце школьнікаў дзесяць каманд. За гэты час хлопчыкі і дзяўчынкі ўмацавалі сяброўства ў сваіх калектывах, знайшлі новых сяброў, набылі навыкі, якія спатрэбяцца ў далейшым жыцці. А яшчэ даведаліся, як пахне мурашнік, паспрабавалі запечаныя яблыкі з варэннем і нават пабачылі НЛА (усё – у фотасправаздачы на сайце dokshitsy.by).

Да апошняй хвіліны вынікі ўсіх конкурсаў журы трымала ў сакрэце. На закрыцці раённага турыстычнага злёту школьнікаў узнагароды пераможцам уручыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзмітрый Парцянка. Кожная каманда-удзельніца атрымала не толькі дыпломы, але і падарункі ў выглядзе спартыўнага інвентару. Месцы ж размеркаваліся наступным чынам:

Турыстычныя навыкі і быт

Бягомльская СШ – 3 месца,

Сітцаўская СШ – 2 месца,

Бярозкаўская ДС-СШ – 1 месца.

Прадстаўленне каманды

СШ № 1 г. Докшыцы – 3 месца,

СШ № 2 г. Докшыцы – 2 месца,

Барсукоўская СШ – 1 месца.

Конкурс газет “Будні злёту”

Тумілавіцкая ДС-СШ – 3 месца,

СШ № 1 г. Докшыцы – 2 месца,

Крулеўшчынская СШ – 1 месца.

Спартыўнае арыентаванне

Тумілавіцкая ДС-СШ – 3 месца,

Парплішчанская СШ – 2 месца,

Параф’янаўская СШ – 1 месца.

Кантрольна-турысцкі маршрут

Барсукоўская СШ – 3 месца,

СШ № 2 г. Докшыцы – 2 месца,

Парплішчанская СШ – 1 месца.

Тэхніка горна-пешаходнага турызму

СШ № 1 г. Докшыцы – 3 месца,

СШ № 2 г. Докшыцы – 2 месца,

Парплішчанская СШ – 1 месца.

У агульнакамандным заліку бронзавым прызёрам стала каманда “Айвенга” СШ № 2 г. Докшыцы, срэбраным – “Піянерскія пельмені” СШ № 1 г. Докшыцы. Залатая перамога ў каманды “Аранжавы настрой” Парплішчанскай СШ.

Віншуем!

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *