В Докшицком районе завершились плановые командно-штабные учения с органами территориальной обороны

photo_2026-04-30_13-14-53 (2)

У раёне завяршыліся планавыя камандна-штабныя вучэнні з органамі тэрытарыяльнай абароны. З гэтай нагоды ў чацвер у ККЗ “Іскра” адбылася ўрачыстасць, прысвечаная ўшанаванню асабовага саставу тэрытарыяльных войск.

З прывітальным словам да ваеннаабавязаных звярнуліся старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, ваенны камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Сяргей Кунахавец і ваенны камісар раёна падпалкоўнік Віталій Леснічэнка.

photo_2026-04-30_13-14-53 (4)

– Мерапрыемства было накіравана на павышэнне гатоўнасці тэрытарыяльных войскаў да выканання задач, уключаючы зборы ваеннаабавязаных, – гаварыў кіраўнік раёна Сяргей Абірала. – Найперш хачу выказаць падзяку ўсім, хто прыняў удзел у іх падрыхтоўцы і правядзенні. Гэта была сур’ёзная маштабная работа, якая патрабавала высокай адказнасці, зладжанасці і прафесіяналізму. Вучэнні паказалі, што тэрытарыяльная абарона нашага раёна арганізавана на належным узроўні.

photo_2026-04-30_13-14-54

Словы падзякі за дастойную арганізацыю і праходжанне вучэбных збораў ад усіх жанчын Докшыччыны выказала кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Валянціна Рандраэвіч:

– Дзякуй за ваш прафесіяналізм, за адказнасць, стойкасць, а таксама шчырае жаданне і здольнасць стаць на абарону нашага раёна, нашай Радзімы. Мы можам спакойна працаваць і адпачываць, маючы такую добрую ахову.

Падчас урачыстасці чарговае воінскае званне “маёр запасу” было прысвоена Дзмітрыю Мадзялу і Вадзіму Пашкоўскаму.

Наручным гадзіннікам ад міністра абароны Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дзмітрый Мадзяла і Андрэй Шэлегаў, а гадзіннікам ад начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – першага намесніка міністра абароны – Вадзім Пашкоўскі, Вадзім Падляшчук, Алег Камінскі, Андрэй Свірко і Павел Латковіч.

За вялікі ўклад у своечасовае і якаснае выкананне задач па забеспячэнні фарміравання тэрытарыяльнай абароны раёна Падзяка старшыні райвыканкама аб’яўлена дырэктару філіяла № 1 РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Аляксандру Трахініну, кіраўніку Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Арцёму Вінніку і заснавальніку і кіраўніку ПУП “Лосеў”, уласніку кафэ “Александрыя 2.0” Віктару Лосеву, Падзяка старшыні раённага Савета дэпутатаў – дэпутату Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дырэктару РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрыю Калягу і начальніку аддзела па адукацыі райвыканкама Алене Кучыц.

photo_2026-04-30_13-14-53

За добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, праяўленую ініцыятыву і стараннасць падчас выканання задач Падзяка старшыні райвыканкама ўручана Валерыю Несцяронку, Леаніду Лапіцкаму і Пятру Ізавітку, Падзяка старшыні раённага Савета дэпутатаў – Дзмітрыю Якубоўскаму, Аляксандру Каралькову і Сяргею Міцько.

Акрамя таго, былі ўручаны іншыя ўзнагароды і памятныя падарункі.

Завяршылася мерапрыемства музычнымі віншаваннямі ад салістаў Докшыцкага ГЦК.

Лейтэнант Павел Латковіч: – Каб бараніць родную старонку, трэба мець пэўныя навыкі, якія мы і адпрацавалі падчас збораў. Калі ты нарадзіўся мужчынам, то мусіш стаць абаронцам Айчыны. Гэта святы абавязак.

photo_2026-04-30_13-14-53 (3) photo_2026-04-30_13-14-53 (5) photo_2026-04-30_13-14-54 (2) photo_2026-04-30_13-14-54 (3) photo_2026-04-30_13-14-54 (4) photo_2026-04-30_13-14-54 (5)

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *