В Докшицах прошли торжественные проводы в армию

Данііл Жук атрымаў падарунак ад ваеннага камісара раёна Віталя Леснічэнкі.

Данііл Жук атрымаў падарунак ад ваеннага камісара раёна Віталя Леснічэнкі.

Урачыстыя провады ў армію адбыліся ў ККЗ “Іскра” ў мінулыя выхадныя. Навабранцам ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны позвы ў армію. Гэтым важным этапам у жыцці кожнага юнака прызыўнікоў віншавалі прадстаўнікі мясцовай улады, духавенства, сябры і родныя. У гонар будучых салдат гучалі песні.
— Сёння вы яшчэ хлапчукі, – сказала старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч. – Але праз пэўны перыяд вы вернецеся дадому сапраўднымі мужчынамі – сталымі, сур’ёзнымі, мужнымі, з іншым поглядам на жыццё. Армія навучыць вас самадысцыпліне, сапраўднаму сяброўству. Яна звяжа вас адной агульнай справай – абаронай Радзімы, а значыць, і абаронай сваіх самых любімых, родных і блізкіх людзей. Прыемна, што сёлетні восеньскі прызыў падтрымалі многія неабыякавыя жыхары раёна, якія актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня прызыўніка.
Сіл і энергіі ў адаптацыі да новага армейскага жыцця пажадаў навабранцам ваенны камісар раёна падпалкоўнік Віталь Леснічэнка. Быць сумленнымі і займацца падчас службы духоўнай і фізічнай самадасканаласцю — прагучала ў настаўленнях протаіерэя Георгія Мялешкі і ксяндза-пробашча Рамана Мурзіча. Цёплыя словы адрасавала будучым салдатам метадыст па рабоце з моладдзю аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Занько. Быць вернымі патрыётамі Ра­дзімы і з гонарам несці званне салдата ад імя ўсіх прызыўнікоў паабяцаў Данііл Жук. Ва ўрачыстасці таксама ўдзельнічалі і выхаванцы ваенна-спартыўнага лагера “Вікінгі”, якія ў хуткім часе таксама стануць навабранцамі.

Тэкст і фота Яўгеніі Малевіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *